Адкрыты ўрок-спаборніцтва па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

У рамках школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання сёння ў нашай школе-інтэрнаце прайшоу́ адкрыты ўрок-спаборніцтва ў 8″А» класе па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па тэме «Правапіс «не» з дзеясловамі». Мэтамі ўрока былі: спрыяць засваенню вучнямі правіла асобнага напісання «не» з дзеясловамі; садзейнічаць выпрацоўцы навыку правільнага напісання «не» з дзеясловамі, развіццю мыслення, вуснага маўлення; пашырыць слоўнікавы запас вучняў; абуджаць у іх цікавасць да вывучэння роднай мовы.
Навучэнцам трэба было праявіць сапраўдную кемлівасць, каб адказаць на хітрыя пытанні, якія былі падзелены на тэматычныя блокі, што дазволіла кожнаму вучню праявіць сябе. Урок-спаборніцтва прайшоў дынамічна, паказаў, што вывучэнне мовы можа быць захапляльным працэсам. Пераможцы былі ўзнагароджаны добрымі адзнакамі і прызамі.

Прокрутить вверх